Вельмі многія беларускія азёры ўтварыліся ў глыбокай старажытнасці, і часта — дзякуючы ледавікам, якія, рухаючыся з Поўначы, не раз скоўвалі і нашу зямлю.

Усяго ж у Беларусі больш за 10 тысяч азёр.

📍 Самае вялікае возера у Беларусі — Нарач. Яно знаходзіцца ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Яго даўжыня — 12,8, а шырыня — 9,8 кіламетра. Каб абысці Нарач па берагавой лініі, трэба адолець 40 кіламетраў.


📍 Самае глыбокае беларускае возера называецца Доўгае. У даўжыню яно 6 кіламетраў, а ў шырыню рэдка дзе дасягае 700 метраў. Самая вялікая глыбіня ў ім — 53,7 метра. Цікава, што ў Беларусі не менш як 10 азёр маюць назву Доўгае. А гэта, самае глыбокае з іх, знаходзіцца ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці.

Факты з кнігі ↓

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *