Хадасевіч-Лісавая, К. С. Жахліўчык пра трох сяброў і прывід з хутара; Жахліўчык пра жудасную ноч і чатырох сябровак : [казачная аповесць / Кацярына Хадасевіч-Лісавая ; [мастак В. Шпакоўская]. — Мінск : Звязда, 2020. — 31, [2], 29, [2] с., сустрэчнай пагінацыі. — (Казкі кніжнай феі)

Кніга для смелых дзяцей, якія любяць слухаць страшныя гісторыі… 

Кніга-перакрутка распавядзе чытачам дзве страшныя гісторыі. Адна з іх здарылася з хлапчуковым хаўрусам, а другая — з кампаніяй дзяўчынак. 3 хлопчыкамі адбыліся містычныя падзеі ў час адпачынку летам у вёсцы. I папярэджвалі ж мясцовыя жыхары, што небяспечна спрабаваць даведацца таямніцу, якую хавае ад людзей старажытны курган… Але калі цікаўнасць лераважае над асцярожнасцю, то пачынаюцца прыгоды, ад якіх пераймае дух і замірае сэрца! А што бывае, калі чатыры сяброўкі заста- юцца начаваць у кватэры без дарослых? Дзяўчынкі могуць весяліцца, зладзіць вечарынку, не спаць паўночы. Усё так, але ў той гісторыі няўрынслівыя паненкі выпадкова сустрэліся з загадкавай асобай, якая пасля поўначы нагнала на іх сапраўдны жах, бо яна была… Аб усіх падрабязнасцях можна даведацца, прачытаўшы кнігу. Калі толькі вы не з баязлівых, сябры. 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *