Супакойцеся: «вампіраў» у Беларусі няма, па ўсёй тэрыторыі нашай краіны распаўсюджаны выулючна насекомаедныя кажаны!
Кажаны — адна з найменш вывучаных груп звяроў у свеце. У нашай краіне іх жыве 19 відаў, 8 з якіх занесены ў Чырвоную кнігу. Аб’яднаны яны ў 6 родаў: начніцы, вушаны, шыракавушкі, вячэрніцы, кажаны і нетапыры.
📍 Самы маленькі ў Беларусі — НЕТАПЫР-КАРЛІК (даўжыня тулава 3-5 см, вага не больш за 10 г); найбольш буйныя кажаны: ВЯЛІКАЯ НАЧНІЦА, РУДАЯ ВЯЧЭРНІЦА, ГІГАНЦКАЯ ВЯЧЭРНІЦА.
📍 Кажаны выпускаюць ультрагукі, якія адбіваюцца ад перашкоды ці ахвяры і рэхам вяртаюцца ў іх вушы. Кожны від выдае сігнал на сваёй хвалі. Яны розныя, як спевы птушак.
📍 Кажаны вядуць начны лад жыцця, выдатна бачаць у цемры.
📍 У кажаноў адсутнічае прыхільнась да аднаго сховішча, яны здольныя пасяляцца ў разнастайных месцах. Улетку іх можна знайсці ў птушыных дуплах, пад адсталай карой, на гарышчах, за аканіцамі і драўлянай ашалёўкай будынкаў.
Факты з кнігі ↓