Пазнякоў, М. Мая цудоўная Радзіма : вершы / Міхась Пазнякоў ; мастак Святлана Стахоўская. — Мінск : Звязда, 2025. — 158, [1] с.

Новую кнігу вядомага пісьменніка, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі, многіх іншых рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных прэмій, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Міхася Пазнякова склалі вершы пра самае галоўнае ў жыцці чалавека. Паэт апявае Радзіму, нашы дзяржаўныя сімвалы, багацце і прыгажосць роднай зямлі, услаўляе мужнасць і працавітасць людзей, прыгожыя мары і памкненні, вучобу і добрыя справы хлопчыкаў і дзяўчынак. Знаёміць з прафесіямі, вучыць любіць і шанаваць бацькоў, Радзіму, усё роднае, займацца спортам, расці ўдзячнымі, працавітымі, шчырымі.
Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *